Кадук
Кадук — страшэнная пачвара. Ні чалавек, ні звер, але больш падобны на звера з вялізнай калматаю галавою і шырокаю, ледзь не да вушэй, пашчаю. Як выскаліцца, хочаш не хочаш, а спруцянееш: здаецца, праглыне цябе разам з касцямі і вантробамі.
Людзі, злуючыся, часам кажуць: «Каб Кадук яго ўзяў!» альбо «Вазьмі яго Кадук!..»
Кадук не заўсёды бярэ, бо мае сілу толькі ў ліхую хвіліну, што выпадае на ўсходзе сонца, у поўдзень і поўнач.
Напэўна, людзей зусім не засталося б, каб гэтая пачвара магла прыходзіць, калі ёй уздумаецца. Кадук не мае ўлады над чалавекам, а чакае, пакуль хтосьці яго пакліча. I прыбягае ён у такі ліхі момант, калі што ні папросіш — усё збудзецца.
Каментары Facebook
Каментары ВКонтакте
Спадабалася казачка?
Дадайце старонку ў закладкі:
Дадаць старонку ў Закладкі БайПадзяліцеся з сябрамі ў: